Яшчэ нядаўна вечарамі,
Калі ішлі снягі з вятрамі,
Калі шчыпаў усіх мароз,
На шыбах лед жывы парос,
Вы марылі, мае дзяўчаты,
За цеплым кубачкам гарбаты,
Што прыйдзе некалі яна –
Доўгачаканая вясна.
Дык хай за гэтае чаканне
Вам будуць медам пажаданні,
І шчасця прыцячэ рака
Са святам 8-га сакавіка.
І ў гэты дзень, на гэта свята,
Я быць мужчынам вінаваты
І пажаданні вам дарыць,
Салодка словы гаварыць.
Жадаю шчасця, адназначна,
Здароўя, грошай у прыдачу,
І ўсяго з усіх бакоў,
Бярыце больш ад мужыкоў.
Няхай здараюцца падзеі,
Ды з самых казачных надзеяў
І з самых каляровых сноў,
Хай прыйдзе радасць і любоў.
Жадаю, каб цвілі душою
Улетку, увосені, зімою
Як веснай белыя сады,
І не было ў жыцці бяды.
Міхась Бацян